Беларускамоўны чацвер. Гучы, роднае слова!
Кожны чацвер у школе – дзень беларускай мовы. І ў гэты чацвер, 6 лютага 2020 года, у 2 “А”, 2 “Б” і 2 “В” класах адбылося мерапрыемства на роднай мове па тэме “Гучы, роднае слова!”.
Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі. Дзеці разам з настаўнікамі размаўлялі на беларускай мове. У час мерапрыемства былі праведзены беларускія гульні, разгадванне загадак.
Дзеці з захапленнем працавалі ў групах, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, дапаўнялі прыказкі патрэбнымі словамі.
Мерапрыемства пакінула ў дзяцей добрыя ўражанні і прыемны настрой.







