Последнее обновление сайта проведено 07. 04. 2020 года

«Наш Пысін». Тэматычная кніжна-ілюстраваная выстава ў бібліятэцы да 100-годдзя паэта-земляка Аляксея Васільевіча Пысіна

0

22 сакавіка 2020 года – знамянальная дата ў Беларусі. Літаратурная грамадскасць Магілева і Магілёўшчыны ўшаноўваюць імя беларускага паэта-земляка Аляксея Васільевіча Пысіна. Аляксею Пысіну споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння.

Будучы паэт нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскага вобласці.  Пісаць вершы пачаў яшчэ да вайны, а затым – у інстытуце журналістык імя С.М.Кірава ў Мінску.

Першая кніга – “Наш дзень” – выйшла ў свет ў 1951 годзе. У гэты зборнік увайшлі творы, напісаныя пасля вайны.

Векавы юбілей пісьменніка азначаны многімі культурнымі мерапрыемствамі ва установах адукацыі і культуры нашага горада, якія прысвечаны жыццю і творчасці паэта-земляка — былога франтавіка,удзельніка баёў з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” аформлена і дзейнічае тэматычная кніжна-ілюстраваная выстава “Наш Пысін”, якая дае магчымасць наведвальнікам-карыстальнікам азнаёміцца з паэтычнымі радкамі паэта-юбіляра пра вайну і лёс пакалення, якое ў цяжкую часіну засланіла Радзіму ад лютага, жорсткага ворага.

…Будзе сёння бой. На тым ўзгорку,
Можа я таксама упаду…
Будуць травы над курганам. Будуць
Адлятаць у вырай жураўлі.
Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,
Ўспомняць, што на свеце мы жылі…
“Яшчэ не скончана дарога,” – пісаў паэт.

І апошняя, для Аляксея Пысіна вельмі арганічная страфа:

…Ведайце: калі мяне не стане –
Я ў сваю дывізію пайшоў.

Паэт назаўсёды застаўся ў нашай светлай памяці побач са сваімі франтавымі сябрамі, так дарагімі яго сэрцу аднапалчанамі.

Дакраніцеся да лірыкі Аляксея Пысіна! Запрашаем на выставу ў бібліятэку установы адукацыі!


«Наш Пысін». Тэматычная кніжна-ілюстраваная выстава ў бібліятэцы да 100-годдзя паэта-земляка Аляксея Васільевіча Пысіна
«Наш Пысін». Тэматычная кніжна-ілюстраваная выстава ў бібліятэцы да 100-годдзя паэта-земляка Аляксея Васільевіча Пысіна

Ірына Васільеўна Паўловіч,
загадчыца бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»

 
 
 
 
 
 
 
 


Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма и краеведения детей и молодежи «Паруса» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Эверест» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Родничок» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью «Юность» г.Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Эколого-биологический центр детей и молодёжи г. Могилёва»