Последнее обновление сайта проведено 12. 11. 2019 года

Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)

0

У дзяржаўнай навучальнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” стала сістэмай адзначаць юбілеі беларускіх пісьменнікаў.

У верасні 2019 года споўнілася б 95 год беларускаму дзіцячаму пісьменніку Артуру Вольскаму. З гэтай нагоды 2 кастрычніка 2019 года ў актавай зале дзяржаўнай навучальнай установы “Сярэдняя школа № 28 г.Магілева” адбыўся спектакль па казцы Артура Вольскага “І зноў — Чырвоная Шапачка” з удзелам навучэнцаў старэйшай школы, сцэнарый якога быў распрацаваны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Астранковай Валянцінай Цімафееўнай, з паказам прэзентацыі “Артур Вольскі – майстра дзіцячай казкі”, а таксама навучэнцы пачатковай школы азнаёміліся з тэматычнай выставай любімых дзіцячых твораў пісьменніка.

З уступным словам аб жыцці і творчасці выступіла загадчыца бібліятэкі
Паўловіч І.В. Бібліятэкар Філімонава Л.П. прапапанавала навучэнцам кароткі агляд твораў пісьменніка, якія маюцца ў наяўнасці ў бібліятэцы школы.

Дзеці з задавальненнем назіралі за выкананнем роляў, казка вельмі ім спадабалася. Юныя гледачы доўга апладыравалі пачынаючым акцёрам.


Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)
Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)
Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)
Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)
Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)
Літаратурная гасцёўня “У свеце чароўных казак Артура Вольскага” (да 95-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка)

В.Ц Астранкова,настаўніца беларускай мовы і літаратуры,
І.В.Паўловіч, загадчыца бібліятэкі,
Л.П.Філімонава, бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 28 г.Магілева”