Последнее обновление сайта проведено 19. 05. 2019 года

Ганарымся сваімі вучнямі!

0

4 красавіка 2019 года вучань 9 “А” класа нашай школы Папкоў Валера запрасіў педагогаў школы ў галерэю Андрэя Вараб’ёва, дзе адбылося мерапрыемста з нагоды прэзентацыі 7 кнігі “Святло Святліцы” гарадского літаратурнага клуба “Святліца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат” г. Магілёва.

Папкоў Валера робіць першыя крокі ў напісанні ўласных твораў. Нягледзячы на тое, што членам клуба ён з’яўляецца толькі год, яго першыя творы занялі трывалае месца ў зборніку “Святло Святліцы”. Гэта юнак, які тонка адчувае ўсё, што адбываецца ў жыцці; моманты і падзеі, закрануўшыя яго сэрца, пераносіць на паперу.

Клубам кіруе таленавітая жанчына, якая з задавальненнем падтрымлівае і накіроўвае юных паэтаў і празаікаў Тамара Аўсяннікава. Гэта чалавек з адкрытым сэрцам і прыгожай душой. Дзякуючы ёй юнакі і дзяўчаты вучацца пазнаваць навакольны свет праз творчасць. Наведвальнікамі клуба з’яўляюцца навучэнцы 8-10-х класаў, студэнты МДУ імя А. Куляшова і архітэктурна-будаўнічага каледжа.

На мерапрыемстве адбылася чарговая сустрэча з паэтамі Міхасём Булавацкім, Малчанавым Леанідам Мікалаевічам і іншымі творцамі.

Заўжды з асалодай прысутнічаеш на такіх цікавых і карысных для душы мерапрыемствах. Хочацца падзякаваць арганізатарам мерапрыемства і Валерыю Папкову за цудоўнае свята.


Ганарымся сваімі вучнямі!
Ганарымся сваімі вучнямі!
 
Валерый Папкоў
 
Ганарымся сваімі вучнямі!
 
Тамара Аўсяннікава
 

Ала Пятроўна Карчагіна,
педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»