Последнее обновление сайта проведено 25. 01. 2020 года

Беларускамоўны чацвер

0

12 снежня 2019 ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №28 г.Могілёва” прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер.

У рамках гэтага дня была арганізавана настаўнікам працоўнага навучання Дзюко А.А. выстава “Сучаснае і мінулае нашей краіны”.


Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер

“Беларусь – краіна маёй будучыні” – такую назву мела мерапрыемства, праведзенае настаўнікам геаграфіі Мусаевай Н.М. Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па краіне. Яны вандравалі па гарадах і мястэчках Беларусі, наведалі помнікі архітэктуры і культуры, пабывалі ў розных кутках нашай Радзімы.


Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер

Круцігалоўка, глушэц, авяльга, шпак. Ці ведаеце вы назвы гэтых птушак? Настаўнік біялогіі Лабкова І.У. прапанавала вучням цікавую віктарыну “Птушкі роднай краіны”. Навучэнцы пазнаёміліся з прадстаўнікамі фаўны Беларусі, паглыбілі веды, пашырылі кругагляд. Падарункамі сталі салодкія прысмакі і папаўненне маўленчага запаса біялагічнымі тэрмінамі.


Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер

“Займальная хімія” – мерапрыемства настаўніка хіміі Красоўскай А.С. Было пабудавана на аснове розных пазнавальных гульняў па хіміі. У ходзе мерапрыемства можна было акунуцца ў свет хімічных рэчываў і іх уласцівасцяў. Загадкі, рэбусы, гульні дапамаглі дзецям адправіцца ў займальны і поўны прыгод свет хіміі. Хімія – навука цудаў і ператварэнняў, якая заўсёды выклікае цікавасць і буру эмоцый у вучняў.


Беларускамоўны чацвер
Беларускамоўны чацвер Беларускамоўны чацвер