Последнее обновление сайта проведено 07. 04. 2020 года

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ ПРЫЗНАННЕ

0

У сакавiку чарговы беларускамоўны чацвер быў праведзены настаўнікамі матэматыкі, інфарматыкі, фізікі і астраноміі.

«БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР» — гэта яшчэ адна нагода дакрануцца да вытокаў беларускай культуры і прызнацца ў любові да свайго роднага краю, да сваёй зямлі, да прыроды, да Радзімы і да ўсяго, што нам дорага. Вучням старэйшых класаў было прапанавана зрабiць такое лiтаратурна-мастацкае прызнанне, i яны не прамiнулi такую магчымасць.

Свае добрыя словы яны выказалі ў сацыяльных сетках. Абавязковай умовай было тое, каб гэтыя прызнанні былі на беларускай мове і насілі астранамічны характар, бо публікацыі размяшчаліся ў групе «Астранамічная пляцоўка ў Магілёве». Усе жадаючыя маглі не толькі ўбачыць гэтыя публікацыі, але і прыняцьудзел у інтэрнэт-галасаванні. Выкарыстоўваючы QR-код, які вядзе на старонку ў сацыяльных сетках, кожны жадаючы мог на працягу дня аддаць свой голас за найбольш упадабанае прызнанне.

Для навучэнцаў 7-8 класаў была праведзена квэст-гульня «Перакладчык-матэматык». Вучні на перапынках сканавалі QR-коды, з дапамогай якіх знаходзілі выявы прадметаў, перакладалі назвы гэтых прадметаў на беларускую мову і далей па першых літарах у гэтых словах складалі матэматычныя тэрміны на беларускай мове. Гэтая гульня атрымалася цікавай, захапляльнай і пазнавальнай.

Традыцыйна да гэтага дня школьнікамі былі падрыхтаваны прэзентацыі пра славутасці Беларусі, прапрыроду роднага краю, аб знакамітых беларусах. Навучэнцы 6 класаўзапісалі відэа-фрагменты, на якіх яны прачыталі вершы беларускіх паэтаў. Усе гэтыя прэзентацыі дэманстраваліся ў фае 3 паверха на школьных перапынках.

А ў завяршэнні дня пасля ўрокаў навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Літары-словы». І хоць перамогу ў гэтай віктарыне атрымалі шасцікласнікі, навучэнцы 5-х класаў таксама паказалі выдатнае веданне беларускай мовы.

Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, чарговае свята роднага слова, народных традыцый і асветы ў нашай школе атрымалася яркім, прывабным і сучасным.


БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦВЕР. ЗОРНАЕ  ПРЫЗНАННЕ

 
 
 
 
 
 
 
 
 


Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма и краеведения детей и молодежи «Паруса» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Эверест» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Родничок» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью «Юность» г.Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Эколого-биологический центр детей и молодёжи г. Могилёва»