Последнее обновление сайта проведено 23. 07. 2019 года

Беларускамоўны чацвер. Падарожжа “Мая беларуская мова”

0

7 сакавіка 2019 года ў групе падоўжанага дня для вучняў 2-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” прайшла гульня-падарожжа «Мая беларуская мова», мэтай якой было фармiраванне цiкавасцi да роднай мовы. Дзве каманды — “Беларусы” і “Дружбакі” — спаборнічалі пры выкананні разнастайных заданняў. Дзецi адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi вiктарыны.

Вучнi пашырылi свой слоўнiкавы запас. У час правядзення мерапрыемства панавала атмасфера добразычлівасці і ўзаемадапамогі. Займальныя пытанні і творчыя заданні выклікалі цікавасць у вучняў: яны былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.


Беларускамоўны чацвер. Падарожжа «Мая беларуская мова»
Беларускамоўны чацвер. Падарожжа «Мая беларуская мова»
Беларускамоўны чацвер. Падарожжа «Мая беларуская мова»
Беларускамоўны чацвер. Падарожжа «Мая беларуская мова»

Таццяна Сяргееўна Лабкова, выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва”