Последнее обновление сайта проведено 15. 12. 2018 года

Класы з беларускай мовай навучання

0

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2018/2019 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Працягне працаваць 2 клас і 9 клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, 3 клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.:

  • 22 12 64, 31 07 85 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва);
  • 24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва).